Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове






Верш Жыццё паскорылась празмерна

Жыццё паскорылась празмерна,
Вакол падзеяў мільгаценне.
І ход гадзінніка нязменны
Не спынішь нават на імгненне.
Ідзе наперад чалавецтва,
Бярэ ўсё новыя вяршыні,
І нам ўсім ўжо здаецца,
Што шчасця мы сакрэт адкрылі.
І ў штодзённай мітусне
Не можам мы ніяк спыніцца,
Жывем мы ўсі быццам ў сні
І ўсё нам быццам толькі сніцца.
Няма нам часу азірнуцца
На рэчаіснасць вакол нас,
Не можам мы ніяк прачнуцца,
Не надышоў яшчэ той час
Калі мы раптам зразумеем
Як мы неправільна жывем,
І лад жыцця свой кепскі зменім,
І ўсі да шчасця мы прыйдзем.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Жыццё паскорылась празмерна - Зміцер Аўчыннікаў