Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове




Верш Ведаем, жывём занадта мала



Ведаем, жывём занадта мала,
Каб на прыканцы не шкадаваць,
Што не ўсё, чым доля нас вітала,
З годнасцю мы ўмелі адвітаць.

Ды ў часы расцугленых нейтронаў,
Прамянёвай хуткасці часы,
Так жывём, нібы ўжо забаронена
Выпадку наш промень пагасіць.

Быццам не паўвека нейкіх толькі –
Дадзена паўвечнасці ў запас,
I падбаць яшчэ паспеем з толкам,
Будзе дастаткова сілы ў нас,

Каб вярнуць запушчанаму саду
Плён надзеі і харашыню,
Каб, шануючы душы радню,
У сабе знайсці апору й раду…





1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Ведаем, жывём занадта мала - Ніна Мацяш