Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове





Верш Лексічны запас мізэрны

Лексічны запас мізэрны –
Фраза адна, другая…
І ніякага болей рэзерву,
І трымціць цішыня жывая.

Мовы іншай патрэбныя гукі,
Не заношаны слоўны запас.
Толькі вусны раскажуць і рукі,
Як пяшчотна люблю я Вас…

Анямейце, нахабныя спевы!
Не магу не лічыцца з ёй,
Дачкою спадарыні Евы,
Незнаёмай маёй сястрой.

Не магу не лічыцца з каханым,
Паважаючы выбар яго.
Я не кіну атрутнай прыправы
У любві іх святое віно…

Толькі крыўдна – сама не святая,
Каб прайсці па жыцці адной,
Год праз некалькі мова нямая
Стане некаму мовай жывой.

Ператворацца цёплыя хвалі
Ва ўладарны гарачы прыбой,
Кім былі вы і як Вас звалі
Хай не ведае сябар мой.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Лексічны запас мізэрны - Вольга Ласаева