Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове






Верш Мы жывём, як гарох пры дарозе

Мы жывём, як гарох пры дарозе
Хто нi йдзе – той вазьме i скубне
Гэту прымаўку ў нашам народзе
Расказала бабуля мне

А калi хлапчуком я рэмзаў
I зайздросна на штось глядзеў
То казала – Гасподзь i лесу
Не зраўняў, а тым больш людзей

Ах, бабуля мая дарагая
Непiсьменнай лiчылася ты
Але я i дагэтуль не знаю
Разумней што тваёй прастаты

Бо на выпадак кожны гатова
Ў цябе трапнае слова было
I багацце усё нашай мовы
Да мяне ад цябе перайшло

А найбольш – павагу да Бога
Ты унуку свайму дала
Бо “без Бога – нi да парога”
Тваёй прымаўкай лепшай была

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Мы жывём, як гарох пры дарозе - Уладзімер Гардзейка