Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Папрасі ты ў неба зорку

Папрасі ты ў неба зорку –
хай Сусвет яе адпусціць
да цябе ў тваю хату
запаліць табе святло

Папрасі ты ў неба сонца
для душы сваёй халоднай,
каб знайшла яна нарэшче
у бязмежжы цеплыню

Папрасі ты ў неба вечнасць,
каб замець сабе бясконцасць,
каб убачыць край Сусвету
і сканчэнне ўсіх часоў

Папрасі ты ў неба Бога,
каб было каму маліцца,
каб Ён мог цябе суцешыць
у бясконцасці тваёй

А калі ўсё надакучыць,
папрасіся сам на неба…

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Папрасі ты ў неба зорку - Ігар Пракаповіч