Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш А неба смяецца

Па мокрай траве кацяцца слезы…
Разрывае душу маўклівы адчай,
А неба смяецца і ціха вуркоча,
Рвецца маланка за вечнасці край.

Чырвоным руччом сцякаюць няспешна
Апошнія кроплі жыцця.
А неба смяецца і злосна скрыгоча…
Кідаючы зорку ў хаос небыцця.


Верш А неба смяецца - Агнеслава Воран