Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове




Верш Крылатым – неба і зеніт



Крылатым – неба і зеніт,
І ў спіну – вецер спадарожны.
Бяскрылым – непазбежнасць крыўд
У момант той, калі зняможны.
Калі ён птушкаю ў сіло
Патрапіў і амаль знясілеў,
Крылаты зноў сваё крыло
Спрабуе на вышэйшай ніве.
І на бяскрылага наўрад
Ці ён калі ўжо ўвагу зверне –
Пад небам шчасця і дабра
Не прарасце спагады зерне.





1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Крылатым – неба і зеніт - Марыя Кобец