Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове






Верш Я дзедзіч неба

Я дзедзіч неба,
Асушка хлеба,
Вясковай мовы,
Каня падковы,
Брыля з саломы,
Уласнай стомы;
Васпан вадзіцы,
Зары сьвятліцы,
Красы палеткаў,
Вясеньніх кветкаў,
Дажджу часіны,
Лістка асіны;
Я спадкаемца
Ў стажочку сенца,
Блакітных росаў,
Чаканых вёснаў,
Маёй адзінай
Зямлі радзімай.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Я дзедзіч неба - Яўген Бартніцкі