Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Хаўрус

Хаўрус.

Як сухмень – спатыкаюсь,
Прыйдзе дождж – пасьлізгнусь,
Жыцьцё гэтым не лаю,
Зь ім ня рушу хаўрус.

Мо чыясьці душа
Райскіх садаў жадае,
Я ж, за тым пасьпяшаць,
Ад жыцьця не кідаюсь,

Бо за мной – ад вякоў,
Ад радзімічаў-старцаў,
Гукі мовы маёй,
Звоны песен вянчальных,

Ідуць продкаў набыткам,
Не ганьбой спадкаемца,
А адзінаю ніткай,
Каб яднаць вашы сэрцы.

Як сухмень – спатыкаюсь,
Прыйдзе дождж – пасьлізгнусь,
Жыцьцё гэтым не лаю,
Зь ім ня рушу хаўрус.
-28.10.15.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5.00 out of 5)

Верш Хаўрус - Міхась Карцялёў