Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Анэстэзія

Дождж схададнелымі пальцамі
з пярсцёнкамі зжоўклага лісця)
вымывае з жаданняў кальцыі
расцярушвае мараў няіснасці.

Дождж прахалодай палеткаў
(лысых гвалтоўна абшараў)
анастэтыкі ўводзіць паэзіі
фізрастворам па венах жарых.

Дождж вільготнымі лекамі неба
(пашарэлага як і краіна)
працінае вусцішшу цела
па мэтоде сваёй тэрапіі.

Доджд у халаце колеру скрухі
(у кішэнях – спіс пацыентаў)
са сланоў робіць кволыя мухі
без ніякіх інгрыдыентаў.

Дождж па кроплях душу выдзімае
(супраціў анальгетыкам гасіць)
верыць восені дождж прымушае
схаладнелых дотыкам пальцаў.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Анэстэзія - Павел Гаспадыніч