Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш *** У дождж начны

У дождж начны, пад сполахі маланак
Ты прыадчыніш дзверы ў мой пакой.
Заходзь, праходзь, прысядзь, каханы,
Пабудзь са мной.
У дождж начны, пад сполахі маланак
Ты раскажы пра ростань і тугу,
Адкрыйся мне, даверся мне, каханы,
Я зразумець змагу.

У дождж начны, пад сполахі маланак
(Стыхіі перашкодай нам не быць)
Расчулімся: “Каханая…”,”каханы…”
А дождж – шуміць.

* * *

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш *** У дождж начны - Таццяна Цвірка