Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Сакавіцкі дождж – лязо на сэрцы

Сакавіцкі дождж – лязо на сэрцы,
Слёзаў-рэкаў шэрань-стынь…
Не пачутай сёння песняй
Дзень сплывае ў белы дым…
Там, дзе сонца замест плачу,
Там, дзе квет духмяных мар —
Ну а сёння на астачу
Ты прыдбаеш песню хмар…

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5.00 out of 5)

Верш Сакавіцкі дождж – лязо на сэрцы - Павел Гаспадыніч