Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове

Верш Асмужліва-журлівы сцішны ветах

Асмужліва-журлівы сцішны ветах.
Ключы жыцця згасаюць дзень пры дні
Ільдзіны змроку крохкія, як лета
Са звонам яблык ў роснай цішыні.
I полаг ночы ў зорах адымжэлых
Жадліва адцяняе жытні сон.
Блюзніцца, што ў аблоках парыжэлых
Стуліўся жоўты ранні каласок.
Жніво сышло. Збылося наша лета.
Мне горка – жніўнік ранні пачарнеў.
I колер сівізны – на шчасці вета –
Стамлёна скроні ціхія кране.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Асмужліва-журлівы сцішны ветах - Людміла Забалоцкая