Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Успаміны аб далёкім леце

Б’ецца у раце адлюстраванне
Нахіленай з берага вярбы.
Першае у маім жыцці спадканне.
Я трасуся каласок нібы.

Ты ж мяне сталей. Табе трынаццаць.
Ведаешь і як кахаць, як жыць.
Ты ужо умееш цалавацца.
Абяцала сёння навучыць

І нясу у памяці праз годы,
І хаваю у сэрцы назаўжды
Вуснаў смак тваіх: суніцы, мёду,
Сонца і калодзежнай вады.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Успаміны аб далёкім леце - Алесь Лесін