Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове





Верш Успаміны аб Хаджэнце

Пачаў пісаць гэтую паэму даўно, дапісаў сёньня ў ноч. Шмат чаго, і добрага, і ня добрага, зьвязана з тымі мясьцінамі. І тыя, хто ведаў мяне там, і тыя, хто любіць мяне зараз, заслугоўваюць, как гэтыя радкі не заставаліся ў архіўных рукапісах, а былі надрукаваныя. А тут, сам лёс “дапамог”: у выніку здарэньня зламаны аказаліся правая нага і левая рука. Гэтак, па дыяганалі, атрымаўся непрацаздольным. Затое пісаць, бо правай пішу, час быў. Архівы пераварашыў… Паміма волі аптыміста будзеш: і жывым застаўся, і зборнік вершаў і артыкулаў падрыхтавал для друку.
Цалкам твор выйдзе ў сборніку.

Яшчэ да Македонскага ўзьнік Хаджэнт. І Рудакі яму прысьвеціў вершы.
Час ушчэнт усё нішчыць, але горад не памершы, бо там – уранавыя руднікі.
Гірляндай шахт, як быццам на парад, убраны, зваўся ён – Ленінабад.

Велічнае відовішча: паміж гор – водасховішча, ад Бухары цягнецца, да Каканду.
Не сатвары сабе куміра – даўно ні хана, ні эміра. Час задаюць крэмлёўскія куранты.

Гарачыня. Адно задавальненьне – забрацца на гару. Вось вызваленьне
Ад пекла і штодённай мітусьні, і традыцыйнай з радыё хлусьні.

Будынкаў гмахі, вуліцы, двары – з вяршынь глядзіцца ўсё малым і дробным.
Абкаму дах, ды правадыраў помнік блішчыць, хоць плюй на лысіну з гары.

Мясцовым хочацца ў Маскву. Дый тут, маскоўцаў, як пяску.
Што ні “раіс”, дык у яго намесьнік – рускі.
Пазанімалі ўсе пасты. Шэф КДБ, за ім менты
На Першамай тусяць па закавулках вузкіх.

Калі налева, потым прама – дувал сакратара абкама.
Ня хоча жыць у казённай хаце. Куды бяспечнее ў маці.
І каб бясьпеку адчуваў, схаваў ахову за дувал.
Той хто раней гэту пасаду займаў, дык трапіў у засаду.
Далі яму па цемяні, бы быў з другога племяні.
Калі прыслалі з Душанбе палкоўніка, каб КДБ ачаліў,
Быццам ненарокам, яго забіла ў душы токам.
Другі загтнуў у гатэлі – забілі гэтага ў пасцелі.

Лунаюць алыя знамёны. Ураждуюць цэлыя плямёны.
Дык каб была “дружба народаў”, і не было дурной малвы,
Палкоўніка другой пароды прыслалі ў КДБ з Масквы.

Не па ўставу, нейкія ўроды: у вайсковай ўніформе, ды з бародамі…
Бадзяюцца па горадзе, засранцы. Усе, як адзін, падобны на аўганцаў.
Па аўтамату ім, ды па нажу і… хутка перакінуць праз мяжу.

З-за гор прыходзяць зьвесткі аб вайне. Вось і ўчора, да маіх суседзяў,
Прывезьлі сына ў цынкавай труне. Бацькі ад гора не паменрлі ледзьве.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Успаміны аб Хаджэнце - Уладзімір Гуткоўскі