Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове




Верш Дыялог палітолага й выпівохі



– Аднойчы прэзыдэнт Абама…
– Пайшлі хутчэй, паблізу крама!
– А вось калі Качынскі Лех…
– Не выпіць сёння будзе грэх.
– Я ўзгадаў як Міттэран…
– Патрэбна сёння ў драбадан!
– Закон той потым Сарказі…
-Давай ідзі, не тармазі!
-А чуў у Егіпце навіна…
-Узяць патрэбна шчэ віна.
-А туркі усе свае ракеты…
І не забыць пра цыгарэты.
-У Карэі чуў якое ліха?
-Дастаў мяне як доктар псіха!
-Дык гэта ж вельмі ўсё цікава!
-Пасьля пагутарым, тут справа…
-Калі ў Юлі Цімашэнкі…
-Ну ні халеры ж тут расцэнкі!
-Калі ляцелі ў Пекін…
-І па рэцэпту глікадзін.
-Атруту потым тую ў рэку…
-Заходзіў сёння ў аптэку.
-А потым гэны маскалі…
-Ну вось, нарэшце набылі!
-АЭС будуюць, пашкадуем…
-Вось зараз вып’ем – абмяркуем.





1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Дыялог палітолага й выпівохі - Алесь Круткін