Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Дыялог

– Набраўся зноў, як жаба мулу,
Ну, пакажы, ці што прынёс.
Сам пагуляў, а жонцы – дулю?
Каб чорт цябе да ранку трос!

Сусед і вып’е, і цукерак
Заўсёды прынясе дамоў.
У цябе ад іх няма й паперак.
Усе цягнеш да сваіх сяброў.

Наш кот і той раз у тыдзень,
Як зловіць мыш, дык мне нясе.
Ну, прызнавайся, стары злыдзень,
Зноў грошы “прасадзіў ” усе?!

Чаго маўчыш? Скажы хоць слова,
Бо не ўтрымаюся – заб’ю!
Няўжо прапіў ты нават мову?
– Ну, дзе табе я мыш злаўлю?..

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Дыялог - Аляксей Галаскок