Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове






Верш Кветкі роднай зямлі

Цвіці, мая калючая шыпшына!
Пара святла і радасці прыйшла.
I матылёк зноў кружыць над лагчынай,
I зноў на кветкі падае пчала.

Цвіце барвенак – белы і ружовы.
Крынічнік сіні шыецца ў траву.
Шумяць бары, пяюць мае дубровы,
I пах дзівосны кружыць галаву.

Святкуе залацістая пярэсна.
Панікніца паніклая стаіць.
He ведаю: чаму і ёй балесна?
He ведаю: чаго і ёй шчыміць?

На гэты луг бягу я раннем волкім,
У гэты гай спяшаю па pace.
Тут незабудкі, медуніцы, смолкі
I новы дзень трывогу ўжо нясе.

Званочкаў не тапчы на дзікіх сцежках!
Маю шыпшыну не ламай, не рві!
I санцацвет аранжавай усмешкай
Азорыць час пяшчоты і любві.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Кветкі роднай зямлі - Віктар Гардзей