Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове





Верш Ў далечыні ад роднай хаты

З вясны прызвалі, як ў салдаты
Мяне і іншых мужыкоў
“Арбайтэн” будзеце, да хаты
Не хутка пападзеце зноў

Вось на Нямеччыне працуем
Сябры аб гэтым раскажу
Што бачу я і адчуваю
На прыкладах я пакажу

На працы з ранку да вячэры
А потым пешшу ці вярхом
На раварах мы спрытна едзем
Жыцця чужы лад пазнаём

Не дрэнна вам скажу жывуць тут
Спарадкавана ўсё вакол
У кожнай рэчы сваё месца
І не гародзяць частакол

І святкаваць яны умеюць
Напояў у крамах вельмі шмат
З ўсёй Эўропы на паліцах
Танней, смачней усе стаяць

Не, п’юць не шмат, я не пра гэта
Рагочуць болей, ды ядуць
Ля вогнішча у адвячорку
Размовы свецкія вядуць

Жанчыны, не не прыгажуні
Ды вельмі ветлівыя ўсе
Прыемна калі незнаёмка
“Хэлло” цябе бы пазнае

А ўвечары, ўсё замірае
Ніхто як быццам не жыве
Нямецкі “бюргер” спачывае
А можа піва сваё п’е
А вёскі, вёскі быццам ў казцы
Дамы, газоны, кветнікі
Дах чарапіцаю пакрыты
Амаль не ставяць парнікі

Ну а вакол, амаль што горы
Па вертыкалі метраў сто
Расце тут ясень, дуб і клёны
І граб і бук. Вось хараство!

Жывёльны свет вельмі багаты
Тут зайцы, козы і дзікі
Зусім нікога не баяцца
І ходзяць проста напрамкі

Скажу вам хлопцы без утайкі
Паверце, ёсць мне што сказаць
Калі дзяўчаты – беларускі,
І дзе жывеш – там паміраць

Ляжу, пішу, адпачываю
І ўспамінаю ўсё часцей
Як Беларусь сваю кахаю
Бацькоў і жонку і дзяцей

Нешта знайшоў, а нешта страціў
Шмат што пабачыў і спазнаў
Ў адлегласці ад роднай хаты
Дарэмна час не марнаваў

Здаецца ўсё, на тым спынюся
І ліст-апавяданне Вам
Калі ля дома апынуся
Адразу так і перадам.

Бад – Фрайенвальдэ 17чэрвеня 2014

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Ў далечыні ад роднай хаты - Ўладзімір Горбік