Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Позні шыпшыннік

Нястомны шыпшыннік!
Хоць блізіцца захад,
плыве адвячорак –
твой зараснік днее,
прасвечаны
зыркімі сонцамі ягад,
гасцінец
з абодвух бакоў палымнее.
Вось-вось і насупіцца
восень глухая,
ты ж радасна свеціш
ад вёскі да вёскі,
і весела
квецень твая палыхае,
шчасліва
халодныя ззяюць пялёсткі.
Хоць снежныя хмары
збіраюцца дзесьці –
у неба
з калючага лезеш адзення.
Далей – у зіму –
парываешся несці
трываласць пладоў
і нястомнасць цвіцення.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Позні шыпшыннік - Мар'ян Дукса