Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Адзвінела птушынае лета

Адзвінела птушынае лета,
Нам ужо не вярнуцца туды,
Дзе былі мы пяшчотай сагрэты,
Дзе прабеглі юнацтва гады,

Дзе лічыў сабе кожны паэтам,
Дзе надзей гулказвонная плынь.
Адзвінела птушынае лета,
І над намі – мяцеліць палын.

Ад цябе мне нічога не трэба,
Толькі б ведаць, што дзесьці ты ёсць,
Над табой ясназорыцца неба,
Ружавее твая маладосць.

Як бяда мне пастуквае ў дзверы,
Лёс апошнюю песню спяе,
Толькі ў цёмныя вочы паверу,
Цемназорыя вочы твае.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Адзвінела птушынае лета - Мікола Шабовіч