Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Канец лета

Лецейка ты, лета,
Гучна песня спета,
Весела было!
Бралі поўнай чарай
Шчодрасць тваю, дары –
Сонца і святло.
Цешыла ты дзетак
Ды ласкава гэтак –
Матчынай рукой,
Воляй маладою,
Цёплаю вадою,
Чыстаю ракой,
Полем і лясамі,
Спевам – галасамі
Ясных дзён тваіх.
Мыла іх расою,
Сонцавай касою
Уцірала іх…
…Чарай асалоду
Чэрпалі, як воду,
Поўнаю, за край.
Залатое лета!
Дык прымі ж за гэта
Шчырае “бывай”!

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Канец лета - Якуб Колас