Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Паяднай пачатак і канец

Паяднай пачатак і канец –
Азарацца памяці скляпенні,
Каб пад імі сталі палымнець,
Ясніцца мінулыя імгненні.

To не проста зноў пачаты бег.
To жыццё, адчутае прыкметай,
Як праз снежань адчуваеш снег,
Як праз промень адчуваеш лета.

Але ж то і сіратлівы дом,
Нота, што адлучана ад спеву,
Плынь ракі, што сталася ільдом,
Контур голля на бязлістым дрэве.

Мы адчуць іх можам – не вярнуць,
З іх быццём даступна-недаступным,
Іх, што ў дні аднолькава жывуць –
У мінулым, сённяшнім, наступным.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Паяднай пачатак і канец - Міхась Стральцоў