Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Як такое магло са мной стацца?

Як такое магло са мной стацца?
Павянчаная я з адзінотаю.
Сіл не маю я з ёю расстацца:
На паперы гучым адной нота.

Ёй сакрэты свае давяраю,
Калі чэсна, даўно іх няма,
Мукі творчасці з ёю люляю,
Адзінота ёсць Муза мая.

Адзінота сардэчна вітае,
і саюз наш наўрад ці міне.
Адзінота мяне забівае,
Адзінота ратуе мяне.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Як такое магло са мной стацца? - Тамара Аўсяннікава