Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Што такое каханне

Што такое КАХАННЕ?
Гэта значыць – жыццё,
Гэта радасць спатканняў,
Аб усім забыццё,
Гэта – містыка, чары
І касмічны палёт,
Гэта – сонца скрозь хмары,
Пацалункавы мёд.
А, бывае, КАХАННЕ
У абліччы другім.
Я не маю жадання
Пазнаёміцца з ім…

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Што такое каханне - Ірына Касянкова