Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Апошняе каханне, бы восеньскі туман

Апошняе каханне, бы восеньскі туман –
Здаецца, прыйдзе дзень, і вось яно растане…
Апошняе каханне – спакуслівы падман
Перад сівой зімою, перад глухім расстаннем.

Апошняе каханне – салодкае, як мёд,
Пяшчотнае, як свет, спакуснае да згубы,
Балючае, як рана, танюткае, бы лёд,
І горкае да слёз, як ціхі выгук “любы”.

Апошняе каханне – апошняя віна,
Апошняе віно, апошняя надзея.
Апошняе каханне – апошняе для нас,
Калі світальны золак на небе заірдзее.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Апошняе каханне, бы восеньскі туман - Навум Гальпяровіч