Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове





Верш Аднастайнасць

Быт – ён упарты, як бык,
Ілбом у сцяну ўвапрэцца, –
Глядзіш, і застыў, і абвык,
I некуды болей падзецца.
А маеш чатыры сцяны,
То можаш мяняць раз за разам,
I пойдуць штомесяц яны
Па крузе, як месяца фазы…
Паўзе аднастайнасці воз,
Уласным гарбом прыдбаны:
На службе ёсць бос, і дома ёсць бос,
I трэці – з блакітным экранам.
Ні спрэчак былых – хто лявей, хто правей,
Ні слёз, ні эмоцый адмоўных.
I ўжо галасісты былы салавей
Спявае табе галаслоўна.
Прачнецца душа,- як сабака, праз глуш
На пятую квадру галосіць.
А месяц нязменна, як верны муж, –
То лысы, то раганосец…
Апошняе будзе вар’яцтва –
Апошняя з інквізіцый.
Жахнуцца вякі-панятыя,
Як заўтра згараць шляхі ўсе,
I паміраць будуць тыя,
Хто сёння не нарадзіўся.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Аднастайнасць - Васіль Зуёнак