Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Норка

– Мамка, што гэта за норка?-
Пацікавіўся Сярожа.
– Тут жыве, сыночак, норка –
То звярок такі прыгожы.
– Паглядзець яго мне можна?
Я цішочкам, асцярожна.
– Норка злая, як сабака.
Пакусае – будзеш плакаць.
У знаёмых на падворку
Пакажу табе я норку.
Для яе зрабілі клетку
З драцяной густою сеткай.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Норка - Васіль Рагаўцоў
 »