Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Уцякуць, прасачацца скрозь пальцы вадою гады

Уцякуць, прасачацца скрозь пальцы вадою гады,
I не будзеш такiм, як ранней, маладым.
Абаўе павуцiнка маршчын вабны твар,
I кране сiвiзна валасы, нiбы лiсце пажар.
Не зiхцяць, не блiшчаць маладосцi aгнi,
Толькi шэры туман выпаўзае з начной цiшынi.
Дзе маленства маё? На якiм заблукала шляху?
Зноў не сядзе яно вераб`ём на дзяцiнства страху.
Як шалёны сабака, бяжыць i не спынiцца час,
I краiна маленства, як зорка, далёка ад нас.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Уцякуць, прасачацца скрозь пальцы вадою гады - Кацярына Самусенка