Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Абуджэньне

Абуджэньне.

І пабягуць зноў ручаіны,
І пацягнуць, як здаўна,
Пачуцьцяў новых залаціны
Да грудзей белага руна.

І вераб’і вясну азначаць,
І пер’е ў дзюбах панясуць,
І пошасьці ад нас, лядашкай,
Па стрэхах дома ападуць.

І жаўрукі ўзьляцяць бязважка,
І чарку з сонейкам кульнуць,
І ўславяць новай песьняй бражнай
Жыцьцё зямное і вясну.
-19.02.17.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Абуджэньне - Міхась Карцялёў