Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове






Верш Вясна на Палессі

– Няхай усмяхнецца нясмелым праменнем,
Спалоханным ветрам, што пахне адлігай.
Няхай адгукнецца плывучай камлыгай
Вясна на Палессі.

І выльюцца рэкі, збягуць ручаямі
Па сцежцах, абуджаных гоманам звонкім.
Ды клікаць памчацца наперагонкі
Вясну на Палессе.

І я з гэтым цудам у абдымку ступаю
На сустрач цяплу, пад капеж рукі цягну.
Шукаю пралескі, чакаючы прагна
Вясну на Палессі.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Вясна на Палессі - Лілія Грынь