Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Заборшчына – мая Радзіма

Заборшчына – мая Радзіма,
Тут усё мне да спадобы, сэрцу міла.
І вёска так завецца нездарма,
За возерам і борам размешчана яна.
Усё знаема тут: і горы і ўзлескі.
Малымі з асалодай шукалі мы пралескі.
Бярозавы, кляновы збіралі ўвесну сок,
А ўвосень па грыбы мы бегалі ў лясок.
Такіх грыбоў як ў Пеліцы, не знойдзеш ты нідзе.
Іх назбіраеш мора, вось толькі дождж прайдзе.
Якая тут рыбалка! – раскажуць знатакі.
Смачнейшай ў свеце юшкі не спрабавалі вы!
Выходжу з дому к Опціну, спускаюсь на масткі.
Я раскладаю вуду, гляджу на паплаўкі.
Клюе, якая радасць! Цягну – там гусцяра,
А можа мне пашчасціць злавіць ліня ці шчупака.
І вось тады на беразе зварым юшку мы,
І смак яе з дымком успомнім праз гады.
Мая Заборшчына – мая Радзіма,
Не толькі ты цяпер мне міла.
Усё больш людей спяшаецца сюды,
Наведаць “Кролаву хату” і пляж “Залатыя пяскі”.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Заборшчына – мая Радзіма - Таццяна Бахір