Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Мая самнамбулічная радзіма

Мая самнамбулічная радзіма
смуга ў крыві, мядузы ў пантэоне
на золку не гарыць, у цьме не тоне
расколатай свядомасці ільдзіна

Пад небасхілам пацеркі кахання
над вокам праўды вусцішныя вейкі
застыласць. час зруйноўваць рэйкі
і ў хованкі гуляць з паўночным ззяннем

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5.00 out of 5)

Верш Мая самнамбулічная радзіма - Ірына Хадарэнка