Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове






Верш Зорныя пацеркі

Зорныя пацеркі…
********************
Плачуць нябёсы.
Я разам з імі.
Дзень такі злосны –
Сэрцайка стыне.

Сонца за хмару
Тварык схавала.
Я сваю мару
Не напаткала.

Можа, блукае
Ў лесе да ночы.
Можа, збірае
Песні ў вяночак.

Пацеркі зорныя
Ў росах шукае
Ды ў непаўторныя
Сны спавівае…
22.03 – 2016г.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Зорныя пацеркі - Лёля Багдановіч