Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Хлусня ўсё гэта – час не лечыць!

Хлусня ўсё гэта – час не лечыць!
Бо, як забыцца ні хачу,
Дасюль, сшалеўшы, ў пустэчу
Імя ўсё тое ж я шапчу.

Яно і ежа мне, і пітва,
І ўсё, што лепшага было, –
Маё жыццё, мая малітва,
Мае дыханне і святло.

Яно – назолай ў маім сэрцы,
Балюча цісне, і свярбіць,
І не дае ні жыць, ні ўмерці,
Ані як-небудзь разлюбіць.

Спрадвечны бой душы і цела…
“Ўжо досыць, кінь!”, – кажу сабе…
Але ж, каханне – звар’яцела,
Ўсяроўна цягне… Да цябе…

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Хлусня ўсё гэта – час не лечыць! - Таццяна Дзям'янава