Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Цалую твой партрэт

Цалую твой партрэт –
у смуце, у журбе.
МілЕнькі! Белы свет
сышоўся на табе!

Забойны гэты клін
не выштурхнуць нічым:
у сэрцы – ты адзін,
а звонку – хоць крычы.

Пустэча як ласо
сціскае дух і дых:
не чую галасоў,
не бачу воч другіх.

Мне мроіцца твае:
пагляд, усмешка, твар.
А свет не існуе –
каторы дзень запар.

Няма ні сонца ўдзень,
ні поўні па начах.
Святло спаўзае ў цень,
імгла – у ціхі жах.

А ты… Ты не са мной.
Выявы – міражы.
Як мне цяпер адной
у цемры вечнай жыць?

Істота ўся гарыць
у пекле несустрэч.
Гібею да пары.
Ўратуй мяне! Знявеч!

У жорсткай цішыні
задзьмі маё жыццё –
успомні, пазвані,
скажы, што гэта – ўсё.

Нішто, перацярплю
скон цела і душы…

Я ўсё яшчэ люблю!
Дабі! Дапамажы!

12.06.2013

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Цалую твой партрэт - Таццяна Дзям'янава