Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш З каханай

Я прачнyўся…
Тваiм каханьнем сагрэты.
Вочы расплюшчыў i ў момант гэты…
Я прачнуўся.

Далонi Твае мяне абдымаюць…
Подых Твой – вусны мае абдувае,
Сэрца да сэрца ў такт адбiвае…
Далонi Твае мяне абдымаюць.

У вусны салодкiя Цябе цалую…
I любуюся на Цябе i сябе вiншую!
Шчасьцем запоўнiла маю долю
мiрскую…
У вусны салодкiя Цябе цалую…

I Ты прачынаешся – сонейка ўзыходзiць.
Я ўсьмiхаюся, гляджу ў Твае вочы…
Жаданы падарунак з Табою ранак
з ночы!
I Ты прачынаешся – сонейка ўзыходзiць.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш З каханай - Алес Сто