Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Каханай

Улад Скамарох

КАХАНАЙ

Шукаў цябе я ўсё сваё жыццё…
Была складаная, віхурная дарога.
Каханне разарвала павуццё
І адышла пакутная трывога.
Так, стала ты жыццёвым маяком –
Найдаражэйшая на Цэлым Белым Свеце.
Нас павязала моцным вузялком –
Вузлом кахання на Зямлі-планеце.
Хачу зацалаваць усю цябе,
Кахаць без адпачынку, штохвілінна…
Без любай я і ў скрусе, і ў журбе,
Бо там мая другая палавіна.
Жадаю ўсё найлепшае табе!
Няхай тваё жыццё струменіць Святам!
Хай песню шчасця грае на трубе
Табе твой лёс прыгожа і заўзята.

Ермаковіч Уладзімір Дзмітрыевіч

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Каханай - Улад Скамарох