Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Не бывае гэтак, не бывае

Не бывае гэтак, не бывае,
Немагчыма любых праклінаць.
Як жа так, што я табе жадаю
Больш нікога ў свеце не кахаць?!

Як жа так, што зычу, каб абрыдлай
Сталася чужая старана?
Драцяной ніцінаю нявіднай
Боль звініць у сэрцы, як струна.

Непатрэбна гэтак, непатрэбна,
Для мяне існуеш ты адзін…
Пройдзе час, і я забуду пекла
Тых апошніх некалькіх гадзін.

Я сама, быць можа, вінавата –
Паддалася ў слабасці журбе.
Не крыўдуй, люблю ж цябе, як брата,
I няхай даруецца табе.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Не бывае гэтак, не бывае - Вольга Ласаева