Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш 3 576

Шэры певень на адной назе
Спяваў сёння тройчы
І знёс аранжавае яйка.
Прама там,
Стоячы ў баразне….
Не падумайце,
Гэта не байка.
Гэта радыёнукліды ў яе галаве,
Бо яна ўжо 3576 гадзін
Жыве без цябе…
3 576 гадзін мой мозг пазбаўлены кіслароду,
А замест яго –
Чорныя радыёнукліды.
3576 гадзін поўнай, абсалютнай свабоды…
Хочаш Полацк, Менск,
Стоўбцы, Сапегі…
Хочаш Ліда.
Ляці, хоць да сонца,
Да шэрых непаваротлівых хмар.
Бяжы, едзь, паўзі – поўная свабода,
Неабсяжны спакусны абшар…
Дурніца! Усе 3576 гадзін яна ў палоне
У самым надзейным і верным…
Хтосьці зверху, вялікі і моцны,
Нашмат разумнейшы за Свет
Усміхнецца: “Дурніца 3 576 гадзін
Марна пражыты, з’едзены чорнымі радыёнуклідамі…
Не давайце ёй больш ні гадзіны….
З яе хопіць і шэрага пеўня з аранжавым яйкам…
Гэта не байка…

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш 3 576 - Кацярына Фядотава