Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Чорны дым

Клопат кожны неяк мае.
Хтосьці мае праз сям’ю,
хтосьці ў справах набывае,
на рабоце, на краю.

Без клапот калі – шукаюць
гэны клопат дзе бліжэй.
Набываюць дзе бываюць,
дзе былі, і будуць мець.

А калі ж усё ў парадку
без цябе, шчэ больш без нас, –
адзначаецца няшчасьце,
– чорны дзень, ці чорны час.

Колер чорны вечна лішні.
Як каты і попел, дым…
Безклапотна папялішча. –
Папярэджанне благім.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Чорны дым - Франак Нырка