Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Міжнароднаму дню мовы прысвячаецца

Ты мой святочны колер веры.
Веры ў будучыню тую,
Што зменіць час сумлення шэры,
Што зменіць і зямлю святую…

Я нарадзіўся тут свабодным.
Пад сцягам бел-чырвона-белым.
І колер вернецца народу,
Ён зменіць час сумлення шэры.

Уздымем твары да нябёсаў,
Убачым колер чысты, смелы.
Колер свабоднага народу,
Колер жыцця, чырвона-белы.

Падзяку выкажам камусьці,
Хто дзеля нас жыццё аддаў
Каб ты назваўся беларусам,
Каб ты тут жыў і размаўляў…

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Міжнароднаму дню мовы прысвячаецца - Зміцер Белуш