Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове






Верш За ноч мароз усё

За ноч мароз усё змарозіў,
Пакрыў бялюткім палатном,
Рассыпаў гравій па дарозе
Адным цянюткім рукавом.

Паціху сонца прыгравае
І плача той мароз ужэ.
Шарэе палатно, спаўзае,
Цячэ і плача па рацэ.

Так і душа, калі замёрзша,
Здаецца белаю яна.
Не зменіць колер свой на горшы,
Калі прачнецца з-пад ільда.

6 красавіка 2016

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш За ноч мароз усё - Галіна Хейлік