Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Бацькаўшчына! Дзе жа Ты?

Бацькаўшчына! Дзе жа Ты?
Адгукніся крыху!
Нораў свой ўсім пакажы!
Дай народу дыху!
Кроў гублялі, за Цябе!
За сваю Айчыну!
Каб жылося на зямлі.
І дачцы і сыну!
Мой Родны Кут!
Радзіма-ад калыскі!
Прымі мяне ў свой прыют!
Ня адзялі, ад міскі!
Дай снедаць нам!
Гісторыю Тваю!
РАДЗІМА!!!
Нам адкрыйся!
Статут ўсім свой пакажы!
І Біблію Ў кніжцы!
Ўсё рабілі для ццябе.
Каб Край навек Узвысіць!
Каб добры Бог прыйшоў сюды!
Каб нашу кроў ачысціць!
Чырвоная яна заўсёды.
Цячэ па нашых жылах.
І Бел-Чырвона-Белы Сцяг.
Нясём ў нашых плынях.
Навек”Пагоня” ў душы.
Пакутны герб Краіны…
Цябе нясём з сабой заўжды.
Ня гледзячы на кпіны…

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Бацькаўшчына! Дзе жа Ты? - Сяржук Жакевіч