Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове





Верш НАКШТАЛТ МАЛIТВЫ

Не злучыцца ўсім мірам у пацерах нам,
Не з’яднацца ў малітве грувасткай,
Бо не знае авечка, заходзячы ў храм,
Стане ежай яна альбо паствай.

Але выгадна ўсім, каб малітва была,
Ці якісьці намёк на згрызоту.
А карысці ад нас, як смятанкі з казла,
Дый прыбыткаў, што грошай з балота.

Вельмі цяжка зрабіць прагавітасць радзей,
Устрымацца сумленна ад рэнты,
I ляціць ненасытнае з нашых грудзей:
– Божа мой, дзе твае аліменты?

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш НАКШТАЛТ МАЛIТВЫ - Глеб Ганчароў