Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш ПРАСі Ў НЯБЁС СВЯТЛА

Бывае так, што цяжка вельмі,
Усюды змрок і роспач ходзяць.
і толькі стаўшы на калені,
Пабачыш божы свет на ўсходзе.

Са светам прыйдзе чысты розум,
Адгоніць змрок, рассее роспач…
Грахоў цяжар згарыць адразу
і расцвіце каханнем поўнач.

Прасі збаўленне – веру атрымаеш,
Грахі людскія, быццам, пазалота-
Сягоння ў кішэні многа маеш,
А потым толькі сум і адзінота.

Бывае так, што цяжка вельмі,
Але ж спіну схіліла ганарлівасць.
і стала моўчкі побач на калені,
і просіць у нябес святла і міласць.

19.01.2013, Сяргей Брандт

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш ПРАСі Ў НЯБЁС СВЯТЛА - Сяргей Брандт