Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове






Верш Параза святла

Святло як віно па венах струменіць
І ты наўзбоч свету ці ён ля цябе?
Аднекуль з далечы крывава праменіць
Лядашчая памяць – і холад ў труне,

Табой змайстраванай, табой закапанай,
І з памяццю разам – навек каб усё!
Ды толькі душа, што ў святле ўскалыхана,
Смакуе паволі няспешна святло,

Што л’ецца, бруіцца, крынічыць, віруе,
Як памяці пульс з-пад глыбінаў зямлі.
А колькі… ну колькі пакутаў каштуе
Зрадзелыя шчаснасцю ночы і дні?

Святло як віно пракаветна пракляццем,
Як збіцень прыемна, і хмельна як час.
Па кожнай да мэты жыцця твайго страце
Вядзе да шчэ большых, як сонца, параз.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Параза святла - Павел Гаспадыніч