Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове






Верш # ты пачакаеш ля прыпынку

# ты пачакаеш ля прыпынку
можа болей чым звычайна
глынеш гаркоткага-салодкага віна
ён можа ценем быць нябачным
побач
недзе
можа быць
дзе ты ня бачыш
таму
# ты пачакаеш ля прыпынку
можа болей чым звычайна
запаліш догую як ноч
з ментолам цыгарэту
і дым нібы сваё жыццё
пусціўшы да аблокаў цьмяных
ты прыгадаеш цені варухлівыя кахання
ты прыгадаеш верасні і траўні ў жарсцях збытых
а ён дасюль не йдзе няма
і можа колькі не чакай не будзе
віно гаркавае-салодкае не зойме рэха згадак
адно надзея дымам
з прысмакам ментолу цыгарэтным
ў аблоках цьміцца там дзе б ты хацела
хацела…
…колькі ж ты хацела…
…а насамрэч адно – адно яго
віно замовіла яшчэ сапрана лета адквітнелым
і сэлфі для яго ты зробіш
з хэштэгам
#небыццё

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш # ты пачакаеш ля прыпынку - Павел Гаспадыніч