Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Мне з табою лёгка

Мне з табою лёгка,
Мне з табою проста
Ў дні суровых зімаў
І празрыстых вёснаў.
Я з табой хацела б
Жаўрука паслухаць
І у сінім небе
Бачыць хмарак рухі.
Я з табою разам
Страх і боль пазнаю.
Толькі будзь ты побач-
Стане восень маем.
Я з табой хацела б
Быць заўсёды разам,
Чуць аб шчасці песню
Ад бяроз і вязаў.
Я б прайшла з табою
Сотні цяжкіх міляў,
Каб пачуць, як сэрца
Ціха шэпча :” Мілы.”

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Мне з табою лёгка - Галіна Бяляўская