Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Я чую – ты лёгка крочыш уздоўж травы

Я чую – ты лёгка крочыш уздоўж травы –
Абцасікі стукаюць мерна і манатонна.
Я рытм гэты буду памятаць, бо жывы.
Схіляе мяне да гэтага думак тона.

Ідзеш па вясне, не думаючы пра ўсіх,
Кароткай спадніцы горда трымаеш марку.
І міма машын, напышліва дарагіх,
І міма разявак простых на лаўках парку.

Твае валасы калышуцца ў такт хадзе,
Калышацца ўсё, чаго я жадаць не смею.
Я стук гэты не забудуся ўжо нідзе.
Ён – гімн прыгажосці. Слухаю і немею.

04.04.2011

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Я чую – ты лёгка крочыш уздоўж травы - Сяргей Махнач